Заўзятары "Дынама" паабяцалі знайсці правакатараў з нацысцкай расцяжкай

Фанаты мінскага клуба "Дынама" звярнуліся з лістом у кіраўніцтва Беларускай федэрацыі футболу. Нагодай стаў скандал з нацысцкай расцяжкай над дынамаўскімі фанатамі. "Мы, актыўныя і пастаянныя заўзятары футбольнага клуба "Дынама-Мінск", выступаем з абурэннем і асуджэннем дзеяняў асобна ўзятых прадстаўнікоў прафашысцкага руху, якія прабраліся на матч з ФК "Віцебск" пад выглядам фанатаў нашага клуба. На жаль, з-за занятасці асноўных прадстаўнікоў фанацкага руху на працы, гульня адбывалася ў будны дзень, мы не змаглі папярэдзіць і спыніць экстрэмісцкую выхадку, якая ганьбіць гонар заўзятараў "Дынама", самога клуба і ўсяго беларускга народу", - гаворыцца ў лісце.

Заўзятары "Дынама" папрасілі прабачэння ў ветэранаў вайны і ўсяго народу Беларусі. Таксама яны паабяцалі выявіць правакатараў і не дапусціць паўтору падобных акцыяў у будучыні.

Як паведамляла Еўрарадыё, сталічны футболны клуб могуць аштрафаваць на 350 мільёнаў рублёў (каля 118 тысяч долараў) за расцяжку з партрэтам нацысцкага лідэра Рудольфа Геса.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі