Затрыманы яшчэ адзін супрацоўнік гомельскіх "Моцных навін"

Яўген Сувораў / "Моцныя навіны"​
Яўген Сувораў / "Моцныя навіны"​

Пра тое, што адміністратар сайта "Моцных навін" Яўген Сувораў быў затрыманы, у рэдакцыі даведаліся позна ўвечары ў сераду.

"Падрабязнасці затрымання, а таксама прычыны і абвінавачанні на дадзены момант нам невядомыя", — гаворыцца у паведамленні, апублікаваным на партале.

​Да гэтага часу ў "Моцных навінах" таксама не ведаюць, дзе знаходзіцца кіраўнік відэааддзела партала Надзея Пужынская. Сувязь з ёй знікла ў панядзелак 26 кастрычніка. Яе не ўдалося знайсці ні ў адным РАУС Гомеля, ні ў ІЧУ, ні ў СІЗА.

Супрацоўнікі "Моцных навін" затрымліваліся і раней. 3 кастрычніка за "ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве" былі затрыманыя галоўная рэдактарка партала Ганна Якштас і яе муж Дзяніс. Ён таксама з'яўляецца супрацоўнікам рэдакцыі. Ганну пазней аштрафавалі, Дзяніса асудзілі на 15 сутак арышту.

Акрамя таго, у рэдакцыі прайшоў ператрус. Былі канфіскаваныя два ноўтбукі, некалькі тэлефонаў, флэшкі, нататнікі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі