Вы тут

Замежныя інвестыцыі ў эканоміку Беларусі за год скараціліся на $1,3 млрд

Інвестыцый паступае ўсё менш / Ілюстрацыйнае фота БЕЛТА

Замежныя інвестыцыі ў рэальны сектар эканомікі Беларусі (без уліку банкаў) за 2020 год скараціліся на $1,3 млрд. Летась яны склалі 8,7 млрд долараў (у 2019-м — $10 млрд, у 2018-м — $10,8 млрд), паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт. 41,4% інвестыцый паступілі з Расіі, 9,4% — з Кіпра, 7,4% — з Аўстрыі, 6,8% — з Вялікабрытаніі.

Прамыя інвестыцыі склалі 6 млрд долараў. У 2019 годзе гэтая лічбы была большая — $7,2 млрд, у 2018-м — 8,5 млрд долараў.

Беларускія інвестыцыі ў замежжа склалі 4,9 млрд долараў: 66% — у Расію, 9% — ва Украіну, 8% — у Вялікабрытанію, 6,1% — у Ірландыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.