Забарона на выкарыстанне вады ў пітных мэтах у Мінску не знятая

Забарона на выкарыстанне вады ў пітных мэтах у Мінску не знятая

У Мінску не знятая забарона на выкарыстанне вадаправоднай вады ў пітных мэтах, піша прэс-служба Мінгарвыканкама ў сваім Telegram-канале.

Дазвол на выкарыстанне пітной вады будзе выдавацца індывідуальна для кожнага аб'екта на падставе вынікаў пробаў. Такое рашэнне было прынятае на нарадзе ў старшыні Мінгарвыканкама Анатоля Сівака

Цяпер такія дазволы ўжо атрымліваюць дзіцячыя садкі, лячэбныя ўстановы, прамысловыя прадпрыемствы.

Як паведамляла Еўрарадыё, напярэдадні "Мінскводаканал" абвясціў тэндар на тэрміновы рамонт ачышчальнай устаноўкі. Ці звязана яе паломка з кепскай вадой у кранах мінчукоў, пакуль не вядома. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі