За паўгода 100 беларусаў адмовіліся ад карты паляка — МУС

Карта паляка

Карта паляка

Больш за 100 беларусаў адмовіліся ад карты паляка. Такую лічбу ў эфіры тэлеканала АНТ назваў начальнік Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксей Бягун

"Вяртаюць вельмі часта. Толькі за паўгода мы зафіксавалі больш за 100 выпадкаў, калі грамадзяне публічна звярнуліся, каб адмовіцца ад карты паляка. А Польшча таксама рэагуе са свайго боку. У іх у заканадаўстве няма механізму адмовы ад карты паляка. Мы ў належным парадку накіроўваем адпаведныя дакументы з паведамленнем і фіксуем гэтыя факты з боку нашых грамадзян. Такая невялікая дыпламатычная вайна", — заявіў прадстаўнік МУС.

Згодна з абноўленым законам "Аб грамадзянстве" беларусы абавязаныя паведамляць пра наяўнасць у іх другога грамадзянства, віду на жыхарства, карты паляка ці іншых дакументаў, якія даюць ільготы ў іншай краіне. Для тых, хто не паведамляе, рэжым Лукашэнкі рыхтуе змены ў заканадаўстве, якія прадугледжваюць адміністрацыйную адказнасць.

"Халодная вайна" з Польшчай не абмяжоўваецца толькі тым, што дзяржслужбоўцаў прымушаюць адмаўляцца ад карты паляка. Апошнім часам у Беларусі зачынілі каля дзесяці курсаў па вывучэнні польскай мовы: у іх памяшканнях адбыліся ператрусы, а некаторых супрацоўнікаў затрымалі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі