З нагоды Дня касманаўтыкі "Белавія" абвясціла зніжкі на квіткі

У офісе "Белавія"

У офісе "Белавія" / t.me/belavia_official

Квіткі на самалёт "Белавія" сёння можна купіць са зніжкай у 12%. Беларускі нацыянальны авіяперавозчык абвясціў акцыю з нагоды Дня касманаўтыкі. 

Прапанова сапраўды для ўсіх рэгулярных рэйсы. Ёсць толькі адно абмежаванне — падарожжа павінна адбыцца да 31 траўня 2024 года. Зніжка таксама не распаўсюджваецца на таксы і зборы, уключаныя ў кошт квітка. Затое промокод сапраўдны для ўсіх прамых і транзітных рэгулярных рэйсаў і выкарыстоўваецца і ў дачыненні да ўсяго маршрута (можна выкарыстоўваць як туды, так і назад).

Каб атрымаць зніжку, трэба пры куплі квіткоў праз сайт кампаніі выкарыстаць промокод COSMOS.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі