Вы тут

Яшчэ адзін беларускі футбольны клуб рызыкуе застацца без фанатаў у новым сезоне

Каманда на полі / прэс-служба ФК "Дняпро"​

Заўзятары магілёўскага футбольнага клуба "Дняпро" абвясцілі, што ў сувязі з палітычнай сітуацыяй у краіне "прынялі рашэнне байкатаваць хатнія і выязныя гульні каманды". Інфармацыя пра гэта з'явілася на старонцы фанатаў клуба "ВКонтакте".

Раней пра аналагічнае рашэнне заявілі ультрас цэлага шэрагу беларускіх клубаў, у тым ліку салігорскага "Шахцёра", гродзенскага "Нёмана", "Слуцка", "Віцебска", "Маладзечна", "Жодзіна", мінскага "Тарпеда", а таксама барысаўскага БАТЭ і брэсцкага "Дынама", якія павінныя заўтра адкрыць сезон. 2 сакавіка яны сустракаюцца ў рамках Суперкубка Беларусі. І хутчэй за ўсё гэты матч пройдзе без звыклай падтрымкі фанатаў на трыбунах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.