Вызвалены фігурант справы “Белага легіёну” Ян Міхалькоў

Вызвалены фігурант справы “Белага легіёну” Ян Міхалькоў

З СІЗА вызвалены вайсковец Ян Міхалькоў, фігурант справы “Белага легіёну”. Ён быў затрыманы ў межах крымінальнай справы “аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў” 21 сакавіка. Праз тры дні, 24 сакавіка, затрымалі і яго бацьку, Мікалая Міхалькова. Спачатку яны ўтрымліваліся ў СІЗА КДБ, дзе ім афіцыйна было выстаўлена абвінавачванне паводле ч. 3 арт. 293 КК РБ. Пазней абодвух перавялі на “Валадарку”.

Бацька і сын Міхальковы — у ліку трох фігурантаў справы, якім не выставілі дадатковага абвінавачання, звязанага з незаконным узброеным фармаваннем.

За кратамі застаецца яшчэ 18 чалавек, якіх вінавацяць у “падрыхтоўцы масавых беспарадкаў” (частка 3 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса), 16 з іх таксама праходзяць па справе, распачатай паводле артыкула 287 КК, паведамляе сайт Вясны.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі