Пасля арышту не выйшлі на волю гамельчукі Аляксей Раманаў і Васіль Палякоў

Васіль Палякоў

Васіль Палякоў / svaboda.org

Пасля 30-сутачнага арышту на волю не выйшлі два гомельскія актывісты, перадае Радыё "Свабода".

22 лютага скончыўся паўторны арышт былога палітвязня Аляксея Раманава, які мае інваліднасць, анкалагічнае захворванне і панкрэатыт. Ён быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ 23 студзеня падчас масавага хапуна, які прайшоў па ўсёй Беларусі. Спярша Раманава асудзілі на 15 сутак, абвінаваціўшы ў "распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў". Потым яму прысудзілі яшчэ 15 сутак арышту. На волю ён меўся выйсьці сёння.

Паводле інфармацыі "Свабоды", Раманава не адпусцілі з гомельскага ІЧУ "ў сувязі з выбарамі". У ізалятары яму некалькі разоў рабілася блага. Мужчыну вазілі ў шпіталь, а потым вярталі за краты. Дактары сказалі, што яму патрэбная шпіталізацыя, але на лячэнне яго пакладуць, калі адбудзе адміністрацыйны арышт.

Таксама пасля 30 сутак арышту не выйшаў на волю былы старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Васіль Палякоў. Пасля 23 студзеня яму двойчы прысуджалі 15 сутак па адміністрацыйных артыкулах. Паводле некаторых звестак, на яго пачалі крымінальную справу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі