Вясной-летам у Беларусі каранавірусная інфекцыя была ў 1,8 млн чалавек

Вясной-летам у Беларусі каранавірусная інфекцыя была ў 1,8 млн чалавек

Вясной-летам 2020-га ў Беларусі каранавірусная інфекцыя была ў 1,8 млн чалавек. Гэта вынікае са слоў віцэ-прэм'ера Ігара Петрышэнкі. У інтэрв'ю БЕЛТА ён заявіў, што "спецыялісты папярэдне ацэньваюць папуляцыйны імунітэт у рэспубліцы [да COVID-19] пасля першай хвалі на ўзроўні 15-20%". А па статыстыцы Міністэрства аховы здароўя за той перыяд у нашай краіне заразіліся каранавірусам каля 70 тысяч чалавек. Цяпер жа Петрышэнка фактычна кажа, што іх магло быць у 20-25 разоў больш!

У лістападзе ў Беларусі па афіцыйнай статыстыцы ўжо больш за 108 тысяч выпадкаў заражэння COVID-19. А колькі насамрэч, калісьці даведаемся.

Лічыцца, што тэмпы заражэння знізяцца пасля дасягнення парога ў 60% насельніцтва або каля таго.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі