Вялікабрытанія ўпершыню паспяхова правяла выпрабаванні лазернай зброі

Лазер можа трапіць у манету з адлегласці ў кіламетр

Лазер можа трапіць у манету з адлегласці ў кіламетр / twitter.com/DefenceHQ

Вялікабрытанія ўпершыню паспяхова правяла выпрабаванні лазернай зброі. Эксперты мяркуюць, што яна можа стаць недарагой альтэрнатывай ракетам у сістэме супрацьпаветранай абароны. Новай зброяй, якая атрымала назву DragonFire, можна будзе збіваць тыя ж дроны, паведамляе "Бі-Бі-Сі".

Падчас вучэнняў на палігоне ў Шатландыі магутны лазер нанёс удар па паветранай цэлі. У Мінабароны Вялікабрытаніі падкрэсліваюць дакладнасць гэтай зброі: яна здольная трапіць у манету з адлегласці ў кіламетр (далёкасць дзеяння сістэмы засакрэчаная). Да таго ж DragonFire за 10 секунд працы расходуе столькі ж энергіі, колькі звычайны бытавы абагравальнік на працягу гадзіны. А кошт эксплуатацыі складае менш за 10 фунтаў за стрэл.

Паспяховыя выпрабаванні DragonFire набліжаюць прыняццё тэхналогіі на ўзбраенне. Міністр абароны Грант Шапс заявіў, што яна дазволіць знізіць залежнасць ад дарагіх боепрыпасаў. Лазернай зброяй могуць быць узброены і армія, і флот.

ВМС ЗША ўжо ўсталявалі лазерныя сістэмы на некалькіх эсмінцах. Аднак нядаўна па беспілотніках хусітаў у Чырвоным моры яны стралялі не лазерам, а ўсё ж ракетамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі