Вы тут

Вікторыя Азаранка выйшла ў 1/4 фіналу турніру ў Мельбурне

Вікторыя Азаранка / Reuters

На тэнісным турніры Champions Trophy у аўстралійскім Мельбурне беларуска Вікторыя Азаранка (13-е месца ў рэйтынгу WTA) стартавала з перамогі. 

У трохсетавым паядынку 1/8 фіналу яна перамагла казахстанскую тэнісістку Юлію Пуцінцаву (28) — 6:4, 1:6, 11:9. 

У чвэрцьфінале наша суайчынніца сустрэнецца з эстонкай Анет Кантавейт (23).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.