Валерый Сахашчык не супраць, каб Вадзім Пракоп’еў стаў прэм’ерам

Валерый Сахашчык, Святлана Ціханоўская, Вадзім Пракоп'еў / калаж Еўрарадыё

Экс-рэстаратар і былы памочнік камандзіра "Пагоні" Вадзім Пракоп’еў прапануе сур'ёзную рэформу дзейнасці Аб’яднанага пераходнага кабінета Святланы Ціханоўскай. Згодна з ёю, лідарка дэмсілаў Беларусі павінна перасесці ў суседняе крэсла, пакінуўшы за сабою прадстаўнічыя функцыі, а руліць Кабінетам будзе прэм'ер-міністр з шырокімі паўнамоцтвамі.

У інтэрв’ю Еўрарадыё галоўны спецыяліст Кабінета ў справе абароны і нацыянальнай бяспецы Валерый Сахашчык распавядае, як ставіцца да ідэі свайго пазаштатнага прадстаўніка. Таксама ён агучвае ўмовы, пры якіх пагадзіўся б заняць міністарскае крэсла.

Валерый Сахашчык / t.me/anb_belarus

Валерый Сахашчык: Вадзім Пракоп’еў ужо не ў першы раз выказвае такую прапанову. Ён гэта рабіў яшчэ ў жніўні на канферэнцыі ў Вільні. Мо гэта і мела б сэнс, бо, на мой погляд таксама, Святлана Георгеўна ўзяла на сябе вельмі многае. Можа, ёй было б трошкі лягчэй і была б з гэтага нейкая карысць справе. Не ведаю… Але пытанне складанае і над ім трэба добра папрацаваць.

Еўрарадыё: Сапраўды, Вадзім Пракоп’еў выступаў з такімі прапановамі і раней. Ці разглядаюцца яны ў Кабінеце?

Валерый Сахашчык: Наколькі я ведаю — не.

Еўрарадыё: А вы самі маглі б быць прэм’ер-міністрам? Ці ўзялі б на сябе такія абавязкі, калі б прапанавалі?

Валерый Сахашчык: На сёння я не ўпэўнены, што я з’яўляюся найлепшай кандыдатурай. Калі б я разумеў, што апроч мяне няма каму гэта зрабіць, дык было б можна разважаць на гэтую тэму.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.