Вадзім Пракоп'еў перабраўся ў Амерыку

Вадзім Пракоп'еў

Вадзім Пракоп'еў

Экс-рэстаратар Вадзім Пракоп'еў перабраўся ў Злучаныя Штаты Амерыкі. У каментары "Нашай Ніве" ён пацвердзіў: "Бяру ў арэнду машыну і еду да статуі Свабоды запісваць зварот да беларускага народа".

Як распавядала Еўрарадыё, сёння Пракоп'еву вынеслі другі завочны прысуд — 25 гадоў пазбаўлення волі. У чэрвені яго таксама завочна асудзілі на 25 гадоў.

Па словах Пракоп'ева, яго пераезд у Штаты мае тры мэты: "У мяне ёсць тры задачы: бізнэс, валанцёрства ў Каардынацыйнай радзе — кажу "валанцёрства", каб народ не падумаў, што гэта дэпутацкі распіл грантаў, — і вучоба".

Пракоп'еў, як паведамляецца, стаў дыстанцыйным слухачом палітычнага курсу ў Hillsdale College — ён цікавіцца традыцыямі амерыканскага дзяржаўнага кіравання і дыпламатыі. Курсы разлічаныя на паўгода і пры гэтым абсалютна бясплатныя.

У Еўропу Пракоп'еў бліжэйшыя паўгода вяртацца не плануе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі