Уладзімір Макей выказаўся за ўвядзенне бязвізу паміж Беларуссю і ЕС

Уладзімір Макей выказаўся за ўвядзенне бязвізу паміж Беларуссю і ЕС

1 ліпеня міністр замежных справаў Уладзімір Макей выказаўся за ўвядзенне ў перспектыве бязвізавага рэжыму паміж Беларуссю і ЕС. Гэта адбылося падчас дыстанцыйнай сустрэчы з Еўрапейскім камісарам па пытаннях суседства і пашырэння Еўрасаюза Оліверам Вархейі.

Таксама ў відэаканферэнцыі ўдзельнічалі кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў Азербайджана, Арменіі, Грузіі, Малдовы і Украіны, паведамляе прэс-служба МЗС.

З 1 ліпеня набылі моц пагадненні аб спрашчэнні візавага рэжыма і рэадмісіі паміж Беларуссю і ЕС. Макей назваў іх важных дасягненнем Усходняга партнёрства. Ён нагадаў, што Беларусь прапаноўвала Еўрасаюзу пасадзейнічаць у доступе тавараў з краінаў УП на еўрапейскі рынак і нарошчванню інвестыцый з УП. А ў лік стратэгічных мэтаў Усходняга партнёрства прапанаваў уключыць паскарэнне працэдуры прахаджэння мяжы пасажырскімі і транспартнымі сродкамі (“мяжа за гадзіну”).

Таксама кіраўнік МЗС Беларусі прыгадаў пра магчымасць падпісаць базавае пагадненне Беларусь — ЕС. Гэта грунтоўная дамова, якая задае прававыя асновы для супрацоўніцтва. У Беларусі і Еўрасаюза няма базавага пагаднення. Дакумент, распрацаваны і падпісаны яшчэ ў 1995 годзе, так і не набыў моц, бо ЕС не прызнаў вынікі рэферэндума 1996 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі