Польшча, Літва і Германія стварылі следчую группу па злачынствах Лукашэнкі

Пракуратура Польшчы

Пракуратура Польшчы / PAP

Польшча, Літва і Германія стварылі следчую группу для расследавання злачынстваў рэжыму Лукашэнкі. Пра гэта паведамляе прэс-служба Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) са спасылкай на Нацыянальную пракуратуру Польшчы.

Справы па фактах злачынстваў супраць чалавечнасці, захопу польскага паветранага судна, гандлю людзьмі, гвалту і пагрозаў у адносінах групаў і асобных асобаў знаходзяцца на разглядзе ў аддзеле па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй Нацыянальнай пракуратуры Польшчы ў Любліне. Пра гэта кіраўніку НАУ Паўлу Латушку паведаміў упаўнаважаны па грамадзянскіх правах Польшчы Марцін Вёнцэк.

Па словах Латушкі, праца польскай пракуратуры мае важнае значэнне для непазбежнасці пакарання прадстаўнікоў рэжыму за цяжкія і асабліва цяжкія злачынствы. "Па ўсіх вышэйпаказаных справах мы таксама давалі доказы і паказанні сведак", — дадае Латушка.

Перспектывы прававога пераследу ён ацэньвае наступным чынам: "Думаю, што ў Польшчу Лукашэнка можа прыехаць хіба што ў кайданках".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі