Улады закрылі 13 кавярняў і рэстаранаў у Мінску, Брэсце, Гродне і Магілёве

Улады закрылі 13 кавярняў і рэстаранаў у Мінску, Брэсце, Гродне і Магілёве

Улады закрылі 13 кавярняў і рэстаранаў у Мінску, Брэсце, Гродне і Магілёве. Пра вынікі праведзеных праверак паведаміла Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Чыноўнікі выявілі "грубыя парушэнні заканадаўства аб гандлі". Праца гандлёвых аб'ектаў прыпынена з 31 кастрычніка 2020-га да 28 студзеня 2021 года.

Пра тое, што ў сталіцы закрываюць каля дзясятка ўстаноў, якія не працавалі 26 кастрычніка, стала вядома ў чацвер. У панядзелак былі спробы арганізаваць агульнанацыянальную забастоўку. Чыноўнікі відаць палічылі, што кавярні і рэстараны, якія не працавалі ў той дзень, страйкавалі. Таму да іх і прыйшлі праверкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі