Уладам Беларусі прапанавалі вызваліць "найбольш уразлівую групу палітвязняў"

На сённяшні дзень у Беларусі 1437 палітзняволеных / polskieradio.pl

Уладам Беларусі прапанавалі вызваліць "найбольш уразлівую групу палітвязняў". З такой прапановай выступіла прадстаўніца па сацыяльных пытаннях Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Вольга Гарбунова.

"Праваабаронцамі падрыхтаваны "гуманітарны спіс палітвязняў", куды ўваходзяць людзі з інваліднасцю, цяжкімі захворваннямі, пенсіянеры, непаўнагадовыя, шматдзетныя бацькі, жанчыны, — якія не павінны знаходзіцца за кратамі па меркаваннях гуманнасці, — кажа Гарбунова. — Выпусціце гэтых людзей — і пакажыце, што вы на самой справе гатовыя "зрабіць крок насустрач".

На сённяшні дзень у Беларусі 1437 палітзняволеных.

Вольга Гарбунова таксама пракаментавала заяву ўладаў РБ пра стварэнне камісіі для працы з грамадзянамі, якія хочуць вярнуцца з-за мяжы: "Пакуль мы бачым, што рэжым кажа роўна супрацьлеглае таму, што робіць у цёмным куце". Яна нагадала, што частку палітуцекачоў, якія вярталіся на радзіму, ужо на мяжы Беларусі затрымалі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.