Украінскія вайскоўцы пацвердзілі, што ўдар па аэрадроме наносіўся з Беларусі

Украінскае Паветранае камандаванне "Цэнтр" пацвердзіла, што ўдар па аэрадроме ў Жытомірскай вобласці наносіўся з Беларусі. Удзень 16 жніўня расійскія ваенныя самалёты (мяркуецца, што гэта былі Су-34) выляцелі з нашай краіны і выпусцілі дзве кіраваныя ракеты Х-59. Пры гэтым яны "спрабавалі замаскаваць авіяцыйную актыўнасць пад трэніровачныя палёты". У выніку была пашкоджана ўзлётна-пасадачная паласа і некалькі адзінак аўтамабільнай тэхнікі. Вайскоўцы ў той момант знаходзіліся ў сховішчы, таму ніхто не пацярпеў.

Раней пра ўдар з Беларусі паведаміла Жытомірская абласная вайсковая адміністрацыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.