Па Жытомірскай вобласці Украіны нанеслі ракетны ўдар — верагодна, з Беларусі

У Жытомірскім раёне на поўначы Украіны адбыліся два выбухі ў выніку ракетнага ўдару. Абласная вайсковая адміністрацыя паведамляе, што, паводле папярэдняй інфармацыі, абстрэл вёўся з тэрыторыі Беларусі.

Незадоўга да таго тэлеграм-канал "Беларускі Гаюн" паведамляў аб пралёце знішчальніка ў Столінскім раёне. "Магчыма ВКС РФ зноў ужываюць тактыку вылетаў самалётаў у пахмурнае і хмарнае надвор'е, каб хаваць пускі ракет", — робяць выснову аўтары канала.

Расійскія войскі ўжо не спрабуюць наступаць на Украіну з тэрыторыі Беларусі, як было на пачатку айны. Аднак, мяркуючы па паведмленнях, яны працягваюць абстрэльваць Украіну, выкарыстоўваючы беларускія базы. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.