Вы тут

У ЗША прапануюць сакцыі супраць энергетыкі і калійнай галіны Беларусі

Джулі Фішэр

У Кангрэсе ЗША 9 чэрвеня праходзяць слуханні па Беларусі.

Сенатар Боб Менедэз у сваім выступе заявіў, што санкцыі, якія "размарозілі" Злучаныя штаты, не падзейнічалі на рэжым Лукашэнкі. Таму прыйшоў час узмацніць іх: ён прапанаваў распаўсюдзіць санкцыі на сферу энергетыкі і гандаль калійнымі ўгнаеннямі.

Святлану Ціханоўскую на слуханнях называюць не толькі лідаркай апазіцыі, але і пераможцай на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года.

Прызначаная амбасадарка ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр падкрэсліла: "Беларусь пры Лукашэнку ніколі не рэалізуе свой патэнцыял на 100%".

Яна дадала, што цяпер ЗША працуюць над пераглядам састарэлых санкцый, якія былі ўведзеныя ў 2006 годзе і сёння працягнутыя яшчэ на год. Нагадаем, у тым санкцыйным спісе — 10 асобаў, у тым ліку Аляксандр Лукашэнка і яго старэйшы сын Віктар. Але 5 з 10 асобаў з "чорнага спісу" даўно адыйшлі ад палітыкі і не займаюць пасады ў беларускай уладнай вертыкалі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.