У Жыровічах знішчылі фрэску аўтарства Рамана Бандарэнкі

Фрэска ў Жыровічах

Фрэска ў Жыровічах / t.me/christianvision

У Свята-Успенскім манастыры ў Жыровічах знішчылі фрэску, у стварэнні якой прымаў удзел мастак Раман Бандарэнка, піша "Хрысціянская візія".

Фрэска размяшчалася на сцяне ў кавярні-трапезнай для паломнікаў манастыра. На ёй быў намаляваны манастыр пад апекай Жыровіцкага абраза Божай Маці. Фрэска была створаная ў рамках дыпломнай работы ў Мінскім дзяржаўным архітэктурна-будаўнічым каледжы. На сцяне каля яе была шыльда з імёнамі стваральнікаў фрэскі, там было згадваўся і Раман Бандарэнка.

Цяпер у кавярні-трапезнай пачаліся рамонтныя работы. Фрэску зафарбавалі, на яе месцы з'явілася выява абраза "Тайная вячэра". Шыльду з імем Рамана Бандарэнкі таксама знялі са сцяны.

Мастак Раман Бандарэнка загінуў 12 лістапада 2020 года ў Мінску. У датычнасці да яго гібелі падазраюць сілавікоў і высокапастаўленых праўладных актывістаў, але ўлады прыпынілі расследаванне справы.

Сёлета 12 лістапада прадстаўнікі беларускай дыяспары правялі акцыі памяці Рамана Бандарэнкі ў разнастайных краінах.

У Жыровічах знішчылі фрэску аўтарства Рамана Бандарэнкі
Шыльда з імёнамі стваральнікаў фрэскі / t.me/christianvision
У Жыровічах знішчылі фрэску аўтарства Рамана Бандарэнкі
Фрэска ў Жыровічах / t.me/christianvision

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі