Праваслаўныя адзначаюць Вербную Нядзелю пад кантролем міліцыі з аўтаматамі

Міліцыя з аўтаматамі ля Кафедральнага сабора ў Мінску ў Вербную Нядзелю

Міліцыя з аўтаматамі ля Кафедральнага сабора ў Мінску ў Вербную Нядзелю / ГУВД Мингорисполкома

Праваслаўныя мінчукі адзначаюць Вербную Нядзелю пад узмоцненым кантролем міліцыі з аўтаматамі. ГУУС сталіцы паведамляе, што цэрквы і прылеглыя да іх тэрыторыі ўзятыя пад ахову. Павялічана колькасць нарадаў сілавікоў, якія нясуць службу ва ўсіх раёнах горада.

Міліцыя абяцае таксама надаць увагу кантролю дарожнай сітуацыі, выяўленню нецвярозых удзельнікаў дарожнага руху, забеспячэнню камфортных умоў паркоўкі.

"Усе нарады міліцыі арыентаваны на аказанне дапамогі грамадзянам, іх абарону і папярэджанне правапарушэнняў", — запэўніваюць у міліцыі.

Падобныя меры будуць дзейнічаць у Мінску і на Вялікдзень, 5 траўня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі