У жыхара Мікашэвічаў дома знайшлі 8,5 кг марыхуаны

У жыхара Мікашэвічаў дома знайшлі 8,5 кг марыхуаны

У жыхара Мікашэвічаў дома знайшлі 8,5 кг марыхуаны. Як паведамляе прэс-служба Брэсцкай абласной міліцыі, 43-гадовы беспрацоўны мужчына трымаў наркотыкі ў падвале шматкватэрнага дома. Раней ён ужо меў праблемы з законам і прыцягваўся да крымінальнай адказнасці.

Мужчына распавёў, што захоўваў марыхуану дзеля продажу. Разам затрымалі і пакупніка, які прыйшоў па “тавар” — гэта 32-гадовы мясцовы жыхар.

На абодвух завялі крымінальныя справы паводле арт. 328 КК. Высвятляецца іх датычнасць да распаўсюду наркотыкаў у раёне.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі