У Тунісе затрымалі двух беларусаў, іх падазраюць у шпіянажы

У Тунісе затрымалі двух беларусаў, іх падазраюць у шпіянажы

У Тунісе затрымалі двух беларусаў, іх падазраюць у шпіянажы. Пра гэта паведаміла інфармагенцтва Tunis Afrique Presse. У беларусаў нібыта знайшлі пашпарты некалькіх краін — Польшчы, Украіны і Мальдываў. Таксама згадваецца і "сучаснае электроннае абсталяванне", якое было ў затрыманых. Яны, дарэчы, адразу ж выклікалі падазрэнні — у горадзе Сфакс на беразе Міжземнага мора спыніліся ў гатэлі і не дазвалялі персаналу заходзіць у нумар. За імі назіралі два тыдні, а пасля быў зроблены ператрус.

Як інфармуе Радыё Свабода, Міністэрства замежных спраў Беларусі "высвятляе сітуацыю" з беларусамі ў Тунісе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі