У РБ з 1 лістапада павышаюць (на смешную суму) бюджэт пражытачнага мінімуму

Бюджэт пражытачнага мінімуму павялічваюць на некалькі рублёў

Бюджэт пражытачнага мінімуму павялічваюць на некалькі рублёў / Еўрарадыё

З 1 лістапада памер бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва складзе 367,79 рубля. Пра гэта гаворыцца ў пастанове Міністэрства працы і сацыяльнай абароны насельніцтва Беларусі. Тэкст дакумента апублікаваны на Нацыянальным прававым партале. Фактычна БПМ павялічыцца, але на сціплую суму ў 3,39 рубля. Апошнія тры месяцы ён складае 364,4 рубля.

Для працаздольнага насельніцтва бюджэт пражытачнага мінімуму з 1 лістапада вызначаны на ўзроўні 405,27 рубля (цяпер — 403,94 рубля), для пенсіянераў — 273,26 рубля (цяпер — 271,09), а для дзяцей ва ўзросце да трох гадоў — 237 рублёў (цяпер — 232,41).

Важна адзначыць, што ад бюджэту пражытачнага мінімуму залежыць памер некаторы дапамог і пенсій, у тым ліку аднаразова выплат пры нараджэнні дзіцяці, мінімальных працоўных і сацыяльных пенсій і шэраг іншых выплат. У наступны раз бюджэт пражытачнага мінімуму павінны перагледзець да 1 лютага 2024 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі