У Расіі хочуць стварыць міністэрства патрыятычнага выхавання

Уладзімір Пуцін на фестывалі моладзі ў Сочы

Уладзімір Пуцін на фестывалі моладзі ў Сочы / kommersant.ru

У Расіі абмяркоўваюць стварэнне новага міністэрства, якое будзе адказваць за патрыятычнае выхаванне і моладзевую палітыку. Пра гэта пішуць "Ведомости" са спасылкай на свае крыніцы. Новае ведамства можа быць створанае "на базе Расмоладзі" — пасля рэарганізацыі Мінасветы.  

Крыніцы выдання кажуць, што цяпер зноў абмяркоўваецца ідэя аб'яднаць Мінадукнавукі і Мінасветы ў адно ведамства (як гэта было ў Расіі да 2018 года). Функцыі патрыятычнага выхавання ў гэтым выпадку пяройдуць новаму міністэрству. За яго стварэнне выступае ўнутрыпалітычны блок Крамля, але вынік дыскусіі залежыць ад пазіцыі першых асобаў, кажа адна з крыніц.

"Ідэя ўзнікла пасля таго, як стала зразумела, што няма адзінага органа, які адказвае за патрыятычнае выхаванне. Цяпер частка паўнамоцтваў у Мінабароны, частка — у Мінасветы і частка — у Расмоладзі, а структуры-каардынатара няма", — кажа суразмоўца. Іншая крыніца сцвярджае, што павысіць статус Расмоладзі хочуць, каб вывесці яе ў прамое падпарадкаванне Крамлю, а таксама каб сістэматызаваць "усе дзяржаўныя магчымасці і інстытуцыі", задзейнічаныя ў моладзевай палітыцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі