У пятніцу ў Беларусі будзе да +34

У пятніцу ў Беларусі будзе да +34

12 чэрвеня ў Беларусі будзе пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет. 

Уначы месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах — з навальніцамі. Уначы і зранку месцамі могуць згушчацца непрацяглыя туманы. 

Вецер будзе ўсходні, паўночна-ўсходні ўмераны, пры навальніцах — парывісты. 

Уначы прагназуецца 15-21 са знакам "плюс". Удзень пацяпляее да +28...+34, па поўначы будзе 24-27 вышэй за нуль.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі