У Мінску затрымлівалі фотокарэспандэнта TUT.by

У Мінску затрымлівалі фотокарэспандэнта TUT.by

У Мінску затрымлівалі фотакарэспандэнта TUT.by Вадзіма Заміроўскага. Журналіст працаваў ля станцыі метро "Пушкінская" на месцы мемарыяла Тарайкоўскага, дзе рэагентамі засыпалі надпіс “Не прабачым”. Ён здымаў людзей, якія прыйшлі ўвечары прыбраць тэхнічную соль, аднак неўзабаве быў затрыманы сілавікамі. Пры гэтым на мужчыне быў сіні жылет з надпісам "Прэса" і бэйдж супрацоўніка TUT.by.

Як паведамляе TUT.by ў сваім ТГ-канале, іх фатографа ўжо адпусцілі. 

Тым часам працягваецца судовы серыял з затрыманымі 1 верасня журналістамі. Справы Аляксея Суднікава і Надзеі Калінінай TUT.by другі раз за дзень вернутыя на дапрацоўку ў Кастрычніцкі РУУС. Таксама накіраваныя на дапрацоўку справы Марыі Эляшэвіч ("КП у РБ"), Мікіты Недаверкава ("КП у РБ") і Андрэя Шаўлюгі ("БелаПАН"). Разглядаецца справа Святаслава Зоркага. З ім усё складана, бо ён грамадзянін Украіны, мае тут від на жыхарства. Але міліцыя не паведаміла нікому пра затрыманне замежнага грамадзяніна і не пусціла да яго консула.

Журналістаў затрымалі, калі яны выконвалі свае прафесійныя абавязкі і асвятлялі мірнае вулічнае шэсце студэнтаў. Іх абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі. Ноч журналісты правялі ў Кастрычніцкім РУУС Мінска. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі