У Мінску ля сацыяльна-педагагічнага цэнтра сабраліся больш за 200 чалавек

Людзі патрабуюць вярнуць 6-гадовага Арцёма яго маці, актывістцы "Еўрапейскай Беларусі" Алене Лазарчык / svaboda.org
Людзі патрабуюць вярнуць 6-гадовага Арцёма яго маці, актывістцы "Еўрапейскай Беларусі" Алене Лазарчык / svaboda.org

У Мінску каля сацыяльна-педагагічнага цэнтра Фрунзенскага раёна на Бірузова, 21 сабраліся больш за 200 чалавек. Яны патрабуюць вярнуць 6-гадовага Арцёма яго маці, актывістцы "Еўрапейскай Беларусі" Алене Лазарчык.

Хлопчыка адвезлі ў прытулак, таму што 17 верасня Алена не паспела забраць яго са школы. Маці тлумачыць, што яе затрымалі каля 16:00 і некалькі гадзін трымалі пад вартай без тлумачэння прычын. За гэты час супрацоўнікам школы ўдалося патэлефанаваць у органы апекі і папячыцельства, хоць яны маглі проста патэлефанаваць іншым дарослым сваякам хлопчыка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі