Вы тут

У Мінску АМАП забраў не менш за 10 раварыстаў, якія ўдзельнічалі ў гонцы

Затрыманне раварыстаў на Цнянцы / twitter.com/valioozz

16 траўня АМАП АМАП забраў у Мінске не менш за 10 раварыстаў, якія ўдзельнічалі ў гонцы вакол Цнянскага вадасховічша. Што вядома на дадзены момант:

— пачалося з затрымання аднаго хлопца ў майцы з Лукашэнкам. Астатнім удзельнікам гонкі сказалі нешта накшталт: "Катайцеся, але без палітыкі";
— праз нейкі час сілавікі вярнуліся з падмацаваннем і пачалі правяраць рэчы ўдзельнікаў гонкі "ў пошуках чаго-небудзь";
— скончылася ўсё масавым затрыманнем: на відэа трапілі чатыры мікрааўтобусы сілавікоў, на якіх удзельнікаў гонкі і іх ровары звезлі з Цнянкі;
— затрыманых "для высвятлення" даставілі ў Савецкае РУУС Мінска;
— сярод затрыманых — арганізатар гонкі.

Затрыманне раварыстаў на Цнянцы / twitter.com/valioozz

У 2020 годзе мінская міліцыя стала надаваць раварыстам асаблівую ўвагу. У спецыялізаваных міліцэйскіх выданнях нават пісалі, што раварысты каардынуюць масавыя акцыі пратэстоўцаў: выконваюць функцыі разведчыкаў і ўказваюць, куды трэба павярнуць удзельнікам шэсця, каб не сутыкнуцца з сілавікамі.

Але сённяшняе мерапрыемства не мела да палітыкі ніякага дачынення — гэта была звычайная гонка на "фіксах" вакол вадасховішча.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.