У Маскве паліцыя забараніла паказваць фільм пра гурт BRUTTO

У Маскве паліцыя забараніла паказваць фільм пра гурт BRUTTO

У Маскве расійская паліцыя фактычна забараніла паказваць дакументальны фільм пра гурт BRUTTO. Як паведаміла Еўрарадыё прэс-служба калектыва, прэм’ера фільма “BRUTTO NOSTRA” мусіла адбыцца 8 кастрычніка ў мульцікультурнай прасторы PUNK FICTION, аднак сёння паступіла тэлефанаванне ад праваахоўных органаў з рэкамендацыяй “не праводзіць паказ фільма”, таму яго прэзентацыя на вялікім экране ў Маскве адмяняецца.

Прадусар калектыва Антон Азізбекян заявіў, што гурт гатовы да прапановаў ад расійскіх СМІ і пляцовак, якія хочуць паказаць “высокамастацкі фільм” на бясплатнай аснове.

У фільме “BRUTTO NOSTRA” адлюстраваная гісторыя гурта: болей за 500 канцэртаў за 5 гадоў існавання і тысячы гледачоў, 3 паўнавартасныя альбомы і 22 афіцыйныя відэакліпы, вяртанне Сяргея Міхалка і BRUTTO  у Беларусі і развал гурта “Ляпіс Трубяцкой”.

Прэзентацыя фільма на вялікіх экранах адбудзецца ў Кіеве, Харкаве, Львове, Адэсе, Палтаве, Мікалаеве, Чарнаўцах, Екацярынбургу і ў Мінску. На лічбавых пляцоўках фільм будзе даступны для прагляду 8 кастрычніка ў 21:00.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі