У Літве заявілі, што ўладам Беларусі не трэба спадзявацца на выдачу Ціханоўскай

У Літве заявілі, што ўладам Беларусі не трэба спадзявацца на выдачу Ціханоўскай

У Літве заявілі, што афіцыйнаму Мінску не трэба спадзявацца на выдачу Святланы Ціханоўскай. Экстрадыцыі дамагаецца Следчы камітэт Беларусі, беларускі палітык абвешчаная ў вышук.

"Я думаю, у кіраўніцтве Беларусі добра разумеюць: любы запыт аб выдачы Святланы Ціханоўскай будзе дзеяннем чыста рытуальным,цытуе словы намесніка міністра замежных спраў Літвы Мантаса Адаменаса DW. — Літва не выдае людзей, якія падвяргаюцца палітычнаму пераследу. У Мінску выдатна ведаюць, які адказ мы ім дамо".

Дэпутат сейма Літвы Эмануэліс Зінгерыс кажа, што любы літоўскі ўрад, "які пагадзіўся б выдаць хаця б аднаго палітычнага ўцекача мінскаму рэжыму, не пратрымаўся б і дня".

Ціханоўская цяпер знаходзіцца з чатырохдзённым візітам у Фінляндыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі