У Крыме зноў выбухі — мясцовыя пішуць пра пажар у раёне ваеннага аэрадрома

На аэрадроме пад Джанкоем дыслакуюцца расійскія верталёты, ілюстрацыйнае фота

На аэрадроме пад Джанкоем дыслакуюцца расійскія верталёты, ілюстрацыйнае фота / Минобороны РФ

У акупаваным Крыме ў раёне горада Джанкой мінулай ноччу гучалі выбухі. Мясцовыя жыхары пішуць пра пажар у раёне вайсковага аэрадрома. На гэтым аэрадроме дыслакуецца 39-ы верталётны полк 27-й змяшанай авіяцыйнай дывізіі 4-га камандавання ВПС і СПА расійскай Паўднёвай вайсковай акругі, тры авіяцыйныя эскадрыллі на Мі-8, Мі-35М, Мі-28 і Ка-52.

Рэсурс "Крымскі вецер" прааналізаваў даступныя спадарожнікі NASA і апублікаваў схему магчымых пажараў у раёне аэрадрома. Расійскі Z-паблік "Два маёры" са спасылкай на свае крыніцы сцвярджае, што "страт сярод асабістага складу няма".

Тым часам Мінтранс Крыма апублікаваў папярэджанне, што рух аўтамабіляў па некаторых дарогах у раёне Джанкоя абмежаваны. Зменена і схема руху рэйсавых аўтобусаў.

В Крыму снова взрывы — местные пишут о пожаре в районе военного аэродрома
Карта пажараў, якую апублікаваў рэсурс"Крымскі вецер" / @Crimeanwind/57780

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі