У Італіі ад каранавіруса за суткі памерла амаль тысяча чалавек

У Італіі ад каранавіруса за суткі памерла амаль тысяча чалавек

У Італіі ад каранавіруса за суткі памерла 969 чалавек. З пачатку пандэміі гэта абсалютны антырэкорд. Колькасць ахвяр у свеце перавышае 25 тысяч (з іх у Еўропе — больш за 17 тысяч, у Італіі — 8 215 чалавек). У пятніцу ў Маскве памерла ад каранавіруснай інфекцыі 56-гадовая жанчына. Яна стала чацвёртай ахвярай у Расіі.

Заражаных каранавіруснай інфекцыяй COVID-19 ужо больш за 566 тысяч. У Беларусі на 27 сакавіка зарэгістравана 94 выпадкі каранавіруса.

Італьянскія ўлады асцярожна адзначаюць замаруджванне новых заражэнняў, але адначасова папярэджваюць: пік яшчэ наперадзе, паведамляе "Бі-Бі-Сі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі