У G7 "сур'ёзна заклапочаныя" планамі Расіі перадаць Беларусі ядзерную зброю

У G7 "сур'ёзна заклапочаныя" планамі Расіі перадаць Беларусі ядзерную зброю

У G7 "сур'ёзна заклапочаныя" планамі Расіі перадаць Беларусі ядзерную зброю. Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве, якая была прынятая па сітуацыі ва Украіне. Саміт "вялікай сямёркі" праходзіць у Баварыі. G7 аб'ядноўвае Вялікабрытанію, Германію, Італію, Канаду, ЗША, Францыю і Японію. У самітах удзельнічае кіраўніцтва Еўракамісіі. Па відэасувязі выступіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

"Мы зноў заяўляем пра наша асуджэнне неапраўданага выкарыстання Расіяй рыторыкі і сігналаў, звязаных з ядзернай зброяй, — гаворыцца ў заяве. — Расія павінна прытрымлівацца сваіх міжнародных абавязацельстваў, у тым ліку тых, якія забараняюць ужыванне хімічнай, біялагічнай ці ядзернай зброі. Мы заклікаем Расію паводзіць сябе адказна... Выказваем сур'ёзную заклапочанасць пасля заявы Расіі пра магчымую перадачу Беларусі ракет з ядзерным патэнцыялам".

Нядаўна падчас сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам пра магчымасць перадачы Беларусі ракетных комплексаў "Іскандэр-М", якія могуць прымяняць балістычныя і крылатыя ракеты, заявіў Уладзімір Пуцін. Паводле яго слоў, праект можа быць рэалізаваны праз некалькі месяцаў.

Лідары G7 у чарговы раз асудзілі расійскую агрэсію супраць Украіны і адзначылі, што яна была здзейснена "пры падтрымцы Беларусі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі