У Чарнобыльскай зоне пажар набліжаецца да сховішчаў радыеактыўных адкідаў. Відэа

У Чарнобыльскай зоне пажар набліжаецца да сховішчаў радыеактыўных адкідаў. Відэа

Ва ўкраінскай зоне адчужэння каля Чарнобыля працягваюцца лясныя пажары. Нягледзячы на намаганні ратавальнікаў агонь дабраўся да Прыпяці і набліжаецца да сховішчаў радыеактыўных адкідаў. Пра гэта ў Фэйсбуку напісаў чале Грамадскай рады пры дзяржагенцтве па кіраванні зонай адчужэння Яраслаў Емяльяненка.

Па яго словах, сітуацыя крытычная. "Зараз агонь дайшоў да Прыпяці і знаходзіцца ў двух кіламетрах непасрэдна ад сховішча радыеактыўных адкідаў "Падлеснае", у якім знаходзяцца найбольш высокаактыўныя радыяцыйныя адкіды ўсёй Чарнобыльскай зоны, і ад самой Чарнобыльскай АЭС", — піша Емяльяненка.

Ратавальнікі змагаюцца з пажарам у Чарнобыльскай зоне з 4 красавіка. Для тушэння агню самалёты і верталёты тонамі скідаюць ваду.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі