У чацвер будзе моцны парывісты вецер — абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі

У чацвер будзе моцны парывісты вецер — абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі

Воблачнае надвор'е чакаецца ў Беларусі 21 лістапада, днём па ўсходзе — з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет. 

Месцамі пройдуць невялікія ападкі, пераважна дождж. Вецер будзе паўднёва-ўсходні ўмераны, часам парывісты. Зранку і ўдзень па захадзе краіны прагназуюць моцны парывісты вецер. У сувязі з гэтым абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі. 

Тэмпература паветра на працягу сутак будзе 1-6 вышэй за нуль, у другой палове дня па ўсходзе краіны пахаладае да  0...-3.

У Беларусі чакаецца пахаладанне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі