У Беларусі вынеслі на абмеркаванне папраўкі ў Выбарчы кодэкс і закон аб УНС

Выбарчы кодэкс Беларусі / yandex.ru
Выбарчы кодэкс Беларусі / yandex.ru

Беларускія ўлады вынеслі на абмеркаванне дзве свае заканадаўчыя ініцыятывы — праекты законаў "Аб змене Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь" і "Аб Усебеларускім народным сходзе".

Прапановаў ад грамадзян і арганізацый чакаюць з 24 кастрычніка да 2 лістапада ўключна. Іх можна пакідаць на прававым форуме, расказаў БЕЛТА дырэктар Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Андрэй Мацельскі. Паводле яго словаў, прапановы можа ўнесці любы чалавек — "юрыдычная асоба, грамадзянін, прафесійны юрыст".

Некаторыя змены ў Выбарчы кодэкс раней анансаваў кіраўнік ЦВК Генадзь Карпенка. У прыватнасці, паводле яго словаў, прапануецца адмяніць парог яўкі на парламенцкіх выбарах і адмовіцца ад выбарчых участкаў за мяжой.

Што да Усебеларускага народнага сходу, то раней анансавалася, што яго хочуць надзяліць больш шырокімі паўнамоцтвамі. Але Аляксандр Лукашэнка днямі папярэдзіў, што ніякай дэцэнтралізацыі ўлады не будзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі