Вы тут

У Беларусі не хапае медыкаў, але заробкі ім прапаноўваюць менш за 1000 рублёў

У Беларусі не хапае каля 9,2 медработнікаў / Еўрарадыё

Недахоп медыкаў у Беларусі становіцца ўсё больш сур'ёзным. На 19 чэрвеня ў Беларусі афіцыйна зарэгістраваныя 3904 вакансіі для дактароў-спецыялістаў. Больш за палову вакансій — на заробкі менш за 1000 рублёў. Яшчэ ў красавіку вакансій для дактароў было каля 3,5 тысяч.

Акрамя таго, у Беларусі шукаюць больш за 3,3 тысячы медыцынскіх сясцёр і больш за 2 тысячы санітараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.