У 2023 годзе кантралёры знаходзілі завышэнне коштаў у кожнай 10-й краме

У краме, ілюстрацыйнае фота

У краме, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У кожнай 10-й краме, куды супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнага кантролю ў 2023 годзе прыходзілі з праверкамі, былі выяўленыя завышэнні коштаў. Аб гэтым піша рэсурс officelife.media са спасылкай на намесніка старшыні праўлення КДК Андрэя Лабовіча. Усяго летась супрацоўнікі Дзяржкантролю праверылі больш за 1,1 тысячы гандлёвых аб'ектаў.

Лабовіч адзначыў, што завышэння коштаў стала менш. У 2022 годзе кантралёры знаходзілі гэтае парушэнне ў кожнай 4-й краме. Сярод іншых парушэнняў, якія часта фіксавалі супрацоўнікі КДК — невыкананне правілаў гандлю, у тым ліку продаж тавару без захавання патрэбных умоў, продаж пратэрмінаванага тавару і гэтак далей.

За грубыя парушэнні магазіны закрывалі. У мінулым годзе было 53 такія выпадкі. Паводле слоў Лабовіча, тэрмін прыпынення працы мог быць розны — "і дзень, і больш". Максімальны тэрмін, на які ў 2023 годзе закрывалі краму з-за парушэнняў, склаў 80 дзён.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі