Трэнер ХК "Дынама-Мінск" з'ездзіў на "Лінію Сталіна" і ўзяў у рукі аўтамат

Трэнер ХК "Дынама-Мінск" з'ездзіў на "Лінію Сталіна" і ўзяў у рукі аўтамат

Галоўны трэнер хакейнага клуб "Дынама-Мінск" канадзец Крэйг Вудкрафт нядаўна з'ездзіў на "Лінію Сталіна" і ўзяў там у рукі аўтамат. Магчыма, ён выпрабоўвае розныя спосабы спынення антырэкорднай серыі паражэнняў каманды. Інфармацыя пра яго візіт з'явілася ў сацсетках і на сайце комплекса 24 снежня. Але Вудкрафт у той дзень там не мог быць, паколькі "Дынама" з'ехала на выязную серыю.

Верагодна трэнер паехаў туды пасля 18 снежня, калі дынамаўцы дома саступілі "Сочы" (2:5). Але Сталін не дапамог: далей былі гасцявыя паражэнні ад "Адмірала" (21-га — 1:5), "Амура" (23-га — 3:4), "Куньлуня" (25-га — 1:2) і нарэшце хатняе ад рыжскага "Дынама" (30 снежня — 0:2). Такім чынам серыя паражэнняў у чэмпіянаце КХЛ дасягнула 12 матчаў.

Вудкрафту 50 гадоў. Ён працаваў з "Дынама" у сезоне 2016/2017 гадоў, сёлета вярнуўся ў каманду пасля двухгадовай працы ў Швейцарыі. Папярэднюю серыю паражэнняў, якая складалася з 11 матчаў, дынамаўцам, магчыма, удалося спыніць з Божай дапамогай, пасля паходу ў царкву.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі