Вы тут

Такінданг: вернем сабе пачуццё годнасці — вернуцца і свабода, і мова

Андрусь Такінданг / Еўрарадыё

27 жніўня госць Еўрарадыё — фронтмен гурта “Рэха” Андрусь Такінданг.

Беларусы вельмі закрытыя людзі. Яны хаваюць свае эмоцыі і пачуцці, практычна не ўдзельнічаюць у публічных дыскусіях. У выніку мы ўяўляем сабой не грамадзянскую супольнасць, а грамадства адзінак, лічыць лідар гурта “Рэха” Андрусь Такінданг. Калі беларусы навучацца “раскрывацца”, пачнуць выяўляць больш эмоцый, перастануць хаваць свае мары і памкненні — гэта распачне дыялог у грамадстве, верне ім пачуццё павагі да сабе і пачуццё годнасці. Менавіта тады, кажа Андрусь, беларусам спатрэбіцца нешта большае, чым быць проста грамадзянамі краіны, — да іх вернецца прага да ўсведамлення сябе як асобы, як нашчадка спадчыны сваіх продкаў.

Пра тое, як схіліць беларусаў да жадання вярнуць сабе пачуццё годнасці, мы і разважаем у чарговым выпуску "Ідэі Х" з Андрусём Такіндангам.

Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Кіраўнік сённяшняй незалежнай Беларусі перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.

Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?

На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.

Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.

Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00. 

Партнёры праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by і грамадская кампанія "Годна"

Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут: 

Нацыянальная ідэя

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.