Маргарыта Ворыхава: свабода, незалежнасць, роўнасць — мая нацыянальная ідэя

Маргарыта Ворыхава / фота з архіва

Маргарыта Ворыхава / фота з архіва

14 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — дарадца Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтве, прадстаўніца Беларусі ў Кансультатыўнай радзе па справах моладзі Рады Еўропы, старшыня Беларускага нацыянальнага моладзевага савета “РАДА”, прадстаўніца Каардынацыйнай рады (фракцыя “Моладзевы наступ”) Маргарыта Ворыхава.

Нічога страшнага няма ў тым, што мы да сёння працягваем фармуляваць, пераасэнсоўваць і разважаць пра сваю нацыянальную ідэю. Таму што, на мой погляд, нацыянальная ідэя — гэта не канчатковая мэта, а працэс. Не можа і не павінна быць так, што некалі нацыя сфармулявала сваю нацыянальную ідэю і яна застаецца нязменнай цягам вякоў. Мяняецца наваколле, мяняюцца ўмовы, кантэкст і мы ў тым ліку. І наша ідэя павінна змяняцца разам з намі, перакананая Маргарыта Ворыхава.

Пра тое, як абараніцца ад уплыву і ўздзеяння ідэй “рускага міру” на розум беларускай моладзі, навошта захоўваць сваю ідэнтычнасць, жывучы за мяжой, і пра патрэбу вярнуцца ў Беларусь мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Маргарытай Ворыхавай.

Замовіць кнігі “Беларуская нацыянальная ідэя”, “Беларуская нацыянальная ідэя на маршы” і “Беларуская нацыянальная ідэя ў выгнанні і на вайне” можна тут:

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Нехта перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.

Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?

На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.

Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.

Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.

Папярэднія выпускі праграмы “Ідэя Х” можна глядзець тут:

                                                                            
Нацыянальная ідэя

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі