Сыны былога прэс-сакратара МУС Беларусі знаходзяцца на Акрэсціна

Сыны былога прэс-сакратара МУС Беларусі знаходзяцца на Акрэсціна

Сыны колішняга прэс-сакратара МУС Беларусі , а цяпер праўладнага прапагандыста Дзмітрыя Партона Андрэй і Арцём Партоны знаходзяцца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна ў Мінску. Гэта значыць, што іх судзілі за ўдзел у маршы 6 снежня, прызналі вінаватымі і пакаралі адміністрацыйным арыштам. Іх сваякі казалі, што хлопцы проста ішлі на стаянку, калі іх схапілі міліцыянеры.

Старэйшаму, Андрэю, 27 гадоў. Ён працуе ў ІТ-сферы. Малодшаму, Арцёму, 20 гадоў. Некалькі гадоў разам з братам ён займаўся лагістычным бізнэсам, піша nn.by.

Дзмітрый Партон працаваў у МУС у пачатку 2000-х. Пасля быў намеснікам галоўнага рэдактара газеты "Советская Белоруссия", кіраваў інтэрнэт-вяшчаннем СТБ. Цяпер — намеснік гендырэктара холдынга "Мінск-навіны".  Разам з прэс-сакратаром Следчага камітэта ён з'яўляецца вядучым праекта "Прычыны і следства з Партонам і Ганчаровай".

На Акрэсціна адбывае апошнія суткі арышту топ-мадэль Вольга Хіжынкова. Яе затрымалі напачатку лістапада, некалькі разоў судзілі за ўдзел у пратэстных маршах, трымалі ў нечалавечых умовах. Хіжынкову мусяць выпусціць 11 снежня.

Сыны былога прэс-сакратара МУС Беларусі знаходзяцца на Акрэсціна

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі