Сыноў Дзмітрыя Партона арыштавалі, яго праграма не выйшла на "Радыё-Мінск"

Юлія Ганчарова і Дзмітрый Партон / "Радыё-Мінск"​
Юлія Ганчарова і Дзмітрый Партон / "Радыё-Мінск"​

10 снежня на "Радыё-Мінск" не выйшла праграма "Прычыны і следства", якую вядуць былы прэс-сакратар МУС, а цяпер намеснік дырэктара холдынгу "Мінск-Навіны" Дзмітрый Партон і афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова. Напярэдадні стала вядома, што сыноў Партона Арцёма і Андрэя, затрыманых падчас нядзельнага пратэстнага маршу, асудзілі на 13 сутак арышту.

Атрымаць каментар у Дзмітрыя Партона не атрымалася. Ледзь пачуўшы, хто яму тэлефануе, ён кінуў слухаўку.

— Да канца года праграма выходзіць не будзе, пасля Новага года — пакуль невядома, — адказваюць нам у рэдакцыі "Радыё-Мінск". У чым прычына, у рэдакцыі не ведаюць.

Вядучая праграмы Юлія Ганчарова распавядае Еўрарадыё, што не змагла весці праграму 10 снежня, таму што захварэла ("Не, не каранавірус").

— Як толькі будзе новая праграма, мы пра гэта паведамім, — абяцае яна. Паводле яе слоў, калі вядучыя сыходзяць на вакацыі альбо ў сілу нейкіх непераадольных абставінаў не могуць прыняць удзел у "Прычынах і следстве", эфіры не адмяняюцца. 

— У дадзеным выпадку я знаходжуся на бальнічным, адказваю за сябе, — кажа Ганчарова. — Не хвалюйцеся. Гэта не нейкая звышнатуральная падзея. Такое здараецца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі