Сыходзяць па-італьянску: як бастуюць беларускія заводы, чаму страйку не відаць?

.
.

9 верасня Лукашэнка заявіў, што "ўсе прадпрыемствы ў Беларусі працуюць, ні адзін завод з-за забастовак не спыніўся". Да гэтага, у жніўні і пачатку верасня, улады затрымлівалі актывістаў стачкамаў, пагражалі ім звальненнямі — і звальнялі. Забастовачны камітэт "Беларуськалія" фактычна разгромлены. Лідар стачкама МТЗ Сяргей Дылеўскі адбывае другі запар адміністрацыйны арышт. Некалькі разоў затрымліваўся лідар стачкама МТЗ Яўген Бахвалаў. Лік такім навінам пайшоў на дзясяткі.

Але ці насамрэч працоўныя здаліся і вярнуліся на канвееры і да станкоў?
 

Італьянская партыя

Сябра стачкама МАЗ Сяргей Гульцоў кажа Еўрарадыё, што ў рабочых, якія пратэстуюць, не засталося іншага выйсця, акрамя як страйкаваць па-італьянску. Гэта такая форма пратэсту, калі супрацоўнікі прадпрыемства строга выконваюць свае службовыя абавязкі і правілы, ні на крок не адыходзячы ад іх.

Уходят по-итальянски: как бастуют белорусские заводы, почему страйка не видно?
Скрыншот унутранай праграмы, на якой відаць колькасць аўтамабіляў, што выпускаецца

 На выяве вы бачыце скрыншот унутранай уліковай праграмы з завода. Да яе маюць доступ даволі многія, таму атрымаць ад добрых людзей гэтыя дадзеныя не было праблемай, — распавядае Сяргей.

Па яго словах, адкрыта на МАЗе цяпер ніхто не бастуе. Але адчування, што італьянская забастоўка заканчваецца, няма. 

Зараз абстаноўка на заводзе такая: ёсць адзінкавыя выпадкі, калі некаторыя сказалі: "Ды пайшлі вы, я не буду хадзіць да вас, вы мне агідныя, звальняйце па артыкуле". І ёсць дзясятак людзей, якіх выклікаюць на размову ў праваахоўныя органы. Але ўсе гэтыя меры ўплываюць і на астатніх, работнікі становяцца больш асцярожнымі

Больш грошай заводу — менш АМАПу

За час, які прайшоў пасля выбараў, рабочыя больш добрымі не сталі. Але пратэст стаў прыхаваным: "Напрыклад, незаўважна вычэрпваюцца запасы расходных матэрыялаў, і праца спыняецца на палову дня, на дзень".

Уходят по-итальянски: как бастуют белорусские заводы, почему страйка не видно?

— Гэта настолькі малапрыкметна і не афішуецца, што пра гэтыя факты ніхто не даведваецца. Людзі злыя і проста робяць насуперак. Вельмі моцна іх азлобіў разгон сілавікамі працоўнай калоны на Чабатарова 6 верасня. Пратэстная актыўнасць на заводзе не заціхае, проста прымае гэткую форму "падпольшчыны" і "партызаншчыны". І я думаю, што яна будзе станавіцца ўсё больш і больш партызанскай.

Па словах Сяргея, менш плаціць рабочым прадпрыемства не можа, інакш зладзіць забастоўку само сабе. Урэзаць заробкі ідэолагам — таксама. "Можна было б інвеставаць у вытворчасць, аптымізаваць працоўны працэс, павялічыць продаж; праўда, апошнія дваццаць шэсць гадоў гэта неяк не атрымлівалася", — кажа рабочы.

Супрацоўнікі, якія бастуюць па-італьянску, гэта разумеюць і на пытанне "Што ў выніку?" адказваюць: "Чым больш дзяржава выдзеліць бюджэтных грошай на прадпрыемства, тым менш атрымаюць амапаўцы".

“Баюся толькі турэмнага зняволення”

Пагаварыць з удзельнікамі забастоўкі складана. Многія баяцца публічнасці, многія не хочуць нешта казаць зараз.

Уходят по-итальянски: как бастуют белорусские заводы, почему страйка не видно?
Людзі, у тым ліку і рабочыя МАЗа, пратэстуюць супраць вынікаў выбараў у Мінску / Reuters

Тым не менш у польскай газеце Wyborcza 14 верасня выйшаў матэрыял з удзельнікамі забастоўкі на беларускіх прадпрыемствах. Журналістам удалося пагаварыць з айцішнікамі і супрацоўнікамі МТЗ, "Белкамунмаша", БелАЗа.

Супрацоўнік "Белкамунмаша" Арцём распавядае, што не баіцца звальнення і эміграцыі — толькі турэмнага зняволення: "Італьянская забастоўка адносна бяспечная, яна не так моцна раздражняе ўлады, таму што яны могуць зрабіць выгляд, што яе не існуе. У інтэрнэце ёсць інфармацыя пра тое, як тэарэтычна можна працаваць, але так, каб гэтая праца не прыносіла фабрыцы ніякага прыбытку".

Косця, супрацоўнік БелАЗа, кажа Wyborcza, што кіраўніцтва робіць выгляд, быццам нічога не ведае, але пры гэтым правярае ўсё, што робяць работнікі. "Збіраешся кудысьці — і тут жа прыходзіць менеджар, намеснік ці нехта яшчэ зверху і пытаецца: "Куды вы ідзяце? Навошта? Вы захацелі забастоўку? Вярнуцца да працы!”"
 

Без прэмій за жнівень

Паводле інфармацыі тэлеграм-канала "Эканоміка", скарачэнне вытворчасці кар'ерных самазвалаў у Беларусі адбываецца 18 месяцаў запар. Але ў жніўні быў зафіксаваны антырэкорд — 22 машыны. У жніўні 2019 года было выраблена 64 самазвалы, гэта значыць амаль у тры разы больш.

Уходят по-итальянски: как бастуют белорусские заводы, почему страйка не видно?

11 верасня Мінскі абласны суд прызнаў забастоўку на ААТ "Беларуськалій" незаконнай. Прадстаўнік істца ў судовым пасяджэнні сцвярджаў, што 17-га жніўня на працу не выйшла 120 супрацоўнікаў, а 18-га — 671. Тым самым наймальнік прызнаў факт забастоўкі на прадпрыемстве.

Большасць супрацоўнікаў пазней вярнулася да працы. Але, па словах прадстаўніка салігорскага стачкама, частка персаналу 1-га і 2-га рудаўпраўленняў вырашыла дзейнічаць па італьянскім сцэнарыі. "За жнівень месяц па рудзе, выдадзенай на-гара, мінус 16,96 % ад плана, па выпуску ўгнаенняў менш на 18,04 %. У выніку многія інжынерна-тэхнічныя работнікі 1РУ былі пазбаўленыя прэміі за жнівень. План на наступныя месяцы павялічаны і, хутчэй за ўсё, у гадавым вылічэнні будзе выкананы. Але наўрад ці гэта добра адаб'ецца на горна-шахтавым абсталяванні", — напісаў у "Фэйсбуку" Глеб Сандрас.
 

“Бардак у квадраце”

Адміністрацыя МТЗ пасля выбараў некалькі разоў заяўляла, што прадпрыемства працуе ў штатным рэжыме і на ім усё ў парадку. Але з боку супрацоўнікаў сітуацыя выглядае так: "Раней быў бардак, цяпер бардак у квадраце".

— Практычна ўсе, хто на акладах, працуюць "па італьянцы". Цэхі неасноўнай вытворчасці практычна без працы з пачатку жніўня. Асноўны канвеер працуе без перабояў за кошт вялікіх складскіх запасаў. Калі б не было гэтых запасаў — спыняліся б праз дзень, — распавядае Еўрарадыё работнік, які пажадаў застацца ананімным. — Старое абсталяванне ў асноўным, часта ламаецца, апошні час стала ламацца яшчэ часцей, а чыніцца радзей. Не толькі з-за "італьянкі", але і банальна па прычыне татальнага недахопу запчастак, інструментаў і іншага.

Уходят по-итальянски: как бастуют белорусские заводы, почему страйка не видно?
Людзі, у тым ліку і рабочыя МТЗ, пратэстуюць супраць вынікаў выбараў у Мінску / Reuters

Рабочыя здзельшчыкі асноўнай вытворчасці па большай частцы працуюць гэтак жа, як і працавалі, пакуль што заробкі ім не ўрэзалі. Тых, хто ўсё ж бастуе, адпраўляюць у камандзіроўкі "падалей", ставяць у другія і начныя змены. "Інжынеры, у цэлым, маўкліва гэта падтрымліваюць".

Як кажа наш суразмоўца, складана сказаць нешта канкрэтнае па лічбах, "дадзеныя адрозніваюцца ў залежнасці ад падраздзялення".

— Але для адміністрацыі як быццам бы нічога не адбываецца. Яны як быццам за сцяной. Усе тэмы забастовак і зніжэння вытворчасці замоўчваюцца. Як і факты выхаду з праўладнага прафсаюза і стварэнне пяршоўкі незалежнага.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі