Вы тут

Святлана Алексіевіч — беларусам: Дарагія сябры, не адчайвайцеся!

Святлана Ціханоўская і Святлана Алексіевіч на "Berlinale" / Белсат

Нобелеўская лаўрэатка, беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч 11 чэрвеня была на публічнай прэм’еры фільма Аляксея Палуяна "Кураж", які адбыўся на "Berlinale". Там яна сустрэлася са Святланай Ціханоўскай, якая знаходзіцца з візітам у Германіі, і запісала кароткі відэазварот да беларусаў.

"Дарагія сябры, не адчайвайцеся! — гаворыць Алексіевіч. — З намі адбылося летам мінулага года самае галоўнае: мы адчулі, што мы беларусы, што мы — нацыя. Мы гэта зрабілі, мы гэта зразумелі. Гэта назаўсёды застанецца ў нашай гісторыі, а самае галоўнае — у нашай свядомасці.

Вядома ж, перамога будзе. Можа яна будзе не так хутка, як нам бы хацелася...

Рыхтуйцеся да новага часу. І ён будзе... Трэба жыць рэвалюцыяй. І ў той жа час, трэба жыць справай... Для гэтага трэба ведаць, для гэтага [моладзі] трэба вучыцца, для гэтага патрэбны прафесіі. Інакш мы не ўвойдзем у гэты вялікі новы свет".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.