Сведка ў судзе: Васкрасенскі ў жніўні даў пратэстоўцам грошы на лазерныя ўказкі

Сведка ў судзе: Васкрасенскі ў жніўні даў пратэстоўцам грошы на лазерныя ўказкі

Памятаеце адно з самых абсурдных абвінавачанняў, якія пасля прэзідэнцкіх выбараў прагучалі з Беларусі ў бок Расіі? Гэта пра лазерныя ўказкі, грошы на якія Юрыю Васкрасенскаму быццам бы выдаў маскоўскі палітолаг Дзмітрый Балкунец.

Днямі ў судзе над IT-менеджарам Дзмітрыем Канапелькам і трыма яго сябрамі высветлілася, што ўказкі ўсё ж былі. І што набыць іх айцішнікаў папрасіў менавіта Юрый Васкрасенскі. І што выдаў ён ім на гэта 30 тысяч расійскіх рублёў.

Адзін з абвінавачваных, Ігар Ярмолаў, сказаў у судзе, што Васкрасенскі ставіў такую задачу дзеля таго, каб “перашкаджаць сілавікам цэліцца і страляць у людзей”.

Як паведамляе dev.by, суд выклікаў для дачы паказанняў і Юрыя Васкрасенскага — у якасці сведкі. Але той не прыйшоў — спаслаўся на праблемы са здароўем.

Ніякіх доказаў, што дачыненне да гісторыі з закупліваннем указак мае Балкунец, дагэтуль не прадстаўлена. Толькі паказанні, якія яшчэ ў жніўні 2020 года, неўзабаве пасля затрымання, даў на камеру Васкрасенскі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі