Суд у Гаазе пачаў расследаванне падрыву Кахоўскай ГЭС

Расійскія вайскоўцы на Кахоўскай ГЭС / AP/dpa
Расійскія вайскоўцы на Кахоўскай ГЭС / AP/dpa

Сваё расследаванне падрыву Кахоўскай ГЭС пачаў Міжнародны крымінальны суд у Гаазе. Прадстаўнікі суда наведалі Херсонскую вобласць Украіны, паведаміў прэзідэнт краіны Уладзімір Зяленскі.

"У першы ж дзень пасля катастрофы генеральны пракурор адправіў у офіс пракурораў Міжнароднага крымінальнага суда адпаведны зварот аб расследаванні гэтай катастрофы, і праца ўжо пачалася. Вельмі важна, што прадстаўнікі міжнароднага правасуддзя на ўласныя вочы ўбачылі наступствы гэтага расійскага тэракту", — заявіў Зяленскі.

Па яго словах, украінскі бок і надалей будзе спрыяць незалежнаму і аб'ектыўнаму расследаванню МКС. Украінскія праваахоўныя структуры максімальна ўключаныя ў гэты працэс.

Падрыў дамбы Кахоўскай ГЭС адбыўся ўначы 6 чэрвеня. Сама Кахоўская ГЭС з 2022 года знаходзіцца пад кантролем расійскіх войскаў. Па словах спецыялістаў, разбамбіць дамбу ракетнымі ўдарамі было немагчыма — набходна закласці выбухоўку знутры. Дарэчы, спадарожнікі ЗША зафіксавалі выбух на плаціне перад разбурэннем.

У выніку разбурэння плаціны былі затопленыя дзясяткі ўкраінскіх паселішчаў і частка Херсона. Прычым расіяне працягвалі абстрэл Херсона нават падчас эвакуацыі.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі